Белорусский портал в Казахстане

Ражджаство служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці і дабра



Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым.

"Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, імкненнем зрабіць свет лепшым. Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з`яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і працвітання краіны.

"Няхай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб`ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта з Ражджаством Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым. Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, імкненнем зрабіць свет лепшым.

Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра.

У наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з`яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і працвітання краіны.

Няхай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі.

Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб`ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і здзяйснення запаветных жаданняў.

Аляксандр Лукашэнка.

6 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/657/38382
Текущая дата: 26.12.2024