Пра гэта паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Цела загінулага ад абмаражэння выяўлена 7 студзеня ў 10.18.
Паводле звестак рэгіянальнага цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі, з халадовымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя вобласці звярнуліся 19 чалавек. Ва ўсіх пацярпелых абмаражэнні канечнасцяў альбо агульнае пераахаладжэнне, пагрозы жыццю няма. З іх шпіталізавана сем чалавек, у тым ліку дзіця ў Быхаўскім раёне.
Паводле інфармацыі РУП "Магілёўэнерга", на працягу сутак было адключана дзве лініі электраперадачы 10 кВ, 87 трансфарматарных падстанцый, 14 населеных пунктаў, адна кацельня.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2017
Мінск, 8 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/657/38424
Текущая дата: 26.12.2024