Белорусский портал в Казахстане

Курс валют



Курс долара вырас, еўра і расійскага рубля — знізіўся.

Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 красавіка 2016 года знізіўся да долара ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША вырас на 16 рублёў (0,08%) да 19.703 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 53 рублі (0,24%) і склаў 22.157 рублёў.

Расійскі рубель знізіўся на 2,29 рубля (0,77%) да 295,42 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель зніжаецца да долара ўслед за расійскім, на які аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту паступова зніжаюцца. Чэрвеньскія ф`ючарсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures апусціліся на 1,17% да 44,58 долара за барэль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 40,97 капейкі, склаўшы 66,6295 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/658/35312
Текущая дата: 13.06.2024