Белорусский портал в Казахстане

Следчы камітэт Беларусі ўдасканаліць работу са зваротамі грамадзян



Аб гэтым ішла размова на калегіі Следчага камітэта пры ацэнцы стану работы ведамства са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

"Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю аб стане работы следчых органаў у гэтым напрамку, калегія прыняла шэраг рашэнняў, у якіх прадугледжаны арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы па павышэнні рэзультатыўнасці работы ведамства з насельніцтвам, прыняцці мер, прызначаных забяспечыць дадатковую даступнасць і аператыўнасць вырашэння надзённых праблем кожнага чалавека, недапушчэнні фактаў праяўлення бюракратызму, зацягвання тэрмінаў разгляду, непаважлівага стаўлення да людзей, абыякавасці да іх лёсаў і патрэб, а таксама далейшага ўдасканалення заканадаўства ў сферы работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб", - адзначылі ў Следчым камітэце.

"У цэнтры ўвагі ўсіх супрацоўнікаў Следчага камітэта павінен быць чалавек, які звярнуўся са сваёй праблемай. Абарона правоў і законных інтарэсаў заяўнікаў заўсёды займала галоўнае месца ў рабоце следчых падраздзяленняў. Усе пытанні павінны вырашацца своечасова і кваліфікавана, у рамках кампетэнцыі і закону", - сказаў на калегіі старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што стан работы з грамадзянамі з`яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў, таму гэта работа мае патрэбу ў пастаянным удасканаленні, пошуку новых форм зваротнай сувязі з насельніцтвам, у тым ліку шляхам аналізу і маніторынгу зваротаў, больш актыўнай работы прамых тэлефонных ліній, выязных прыёмаў, асабістай сустрэчы кіраўнікоў следчых падраздзяленняў з заяўнікамі.

24 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/659/37691
Текущая дата: 16.11.2024