Вiншаванне Прэзiдэнта.
Дарагiя сябры!
Вiншую вас з Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi.
Блiзкi да завяршэння год вашай напружанай працы. У цэлым у вытворчасцi практычна ўсiх вiдаў сельскагаспадарчай прадукцыi дасягнуты добрыя вынiкi. Закладзены ў засекi ўбраны ўраджай, забяспечана харчовая бяспека краiны. За кошт сваёй высокай якасцi беларускiя прадукты харчавання дастойна сапернiчаюць з замежнымi аналагамi.
Прыемна адзначыць, што сёння нарыхтаваны добры запас кармоў для жывёлагадоўлi, а гэта аснова паспяховага развiцця мяса-малочнай галiны ў наступным годзе. Створана трывалая сыравiнная база перапрацоўчай прамысловасцi.
Ва ўсе часы на зямлi працавалi стойкiя, моцныя духам, адказныя людзi. Самых цёплых слоў у дзень прафесiйнага свята заслугоўваюць усе, хто заняты ў аграпрамысловай сферы: кiраўнiкi i спецыялiсты, паляводы, жывёлаводы, механiзатары, будаўнiкi, работнiкi сэрвiсных службаў i перапрацоўчай прамысловасцi.
Дзякую вам за самаадданае служэнне сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, бадзёрасцi духу, ажыццяўлення намечаных планаў на карысць роднай Беларусi.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/660/37612
Текущая дата: 16.11.2024