Навагоднія ёлкі Мінска 15 снежня заззяюць святочнымі агнямі, паведамілі ва УП "Мінгарсвятло".
Па 13 студзеня (за выключэннем перадсвяточных і святочных дзён) зялёныя прыгажуні будуць зіхацець з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не выключаць ліхтары.
А ноччу з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня і з 13 на 14 студзеня навагоднія агні і зусім не патухнуць, да іх дабавіцца святочная ілюмінацыя. Радасны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы, дэкаратыўна-светлавое афармленне дрэў.
Як і ў мінулым годзе, на Кастрычніцкай плошчы можна ўбачыць два васьміметровыя светлавыя шары. На афармленне гіганцкіх фігур пайшло не менш як 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тыс. лямпачак.
Таксама крыху меншымі 3D-шарамі ўпрыгожылі апоры на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці, колькасць у параўнанні з мінулым годам узрасла.
Таксама сёння пачнуць працаваць кірмашовыя гарадкі ў цэнтры горада. Калядныя кірмашы, якія палюбіліся мінчанам і гасцям сталіцы, парадуюць наведвальнікаў чароўнай атмасферай, смачнай ежай, музыкай.
Гандлёвыя рады прадстаўлены ў новай канцэпцыі. У па-навагодняму аформленых доміках будуць прадаваць гарачыя бліны з рознымі начынкамі, глінтвейн, шашлык, гарачую выпечку, дранікі, кандытарскія вырабы, стравы беларускай кухні.
Тут жа можна набыць падарункі, сувеніры з сімвалам года, святочную атрыбутыку. На пляцоўцы каля Палаца спорту ў драўляных гандлёвых павільёнах арганізацыі і прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і краін Балтыі прадставяць шырокі асартымент тавараў - ад традыцыйных навагодніх упрыгажэнняў і падарункаў да прадукцыі харчовай і лёгкай прамысловасці.
Прадугледжана работа літоўскага дворыка, парка атракцыёнаў і дзіцячай пляцоўкі. Кірмашовы гарадок у раёне Палаца спорту будзе адкрыты па 15 студзеня з 12.00 да 21.00, у навагоднюю ноч - да 4.00.
На Кастрычніцкай плошчы гандлёвыя рады чакаюць гасцей з 12.00 да 21.00 (15-23 снежня), да 22.00 (24 снежня - 7 студзеня), да 20.00 (8-15 студзеня).
15 снежня 2016, Мінск
Надзея Мацвеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/662/37974
Текущая дата: 26.12.2024