Аб гэтым паведаміў 18 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі - начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.
"Мы пашыраем межы фестывалю. Упершыню гэта мерапрыемства будзе праходзіць і ў горадзе - спадарожніку Брэста Жабінцы. Фестывальны канцэрт з удзелам запрошаных артыстаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў з Беларусі, Казахстана і Нідэрландаў у адзін з дзён музычнага форуму плануецца правесці ў гарадскім Доме культуры. Гэта пакуль яшчэ на ўзроўні перагавораў, але, спадзяюся, нам усё ўдасца арганізаваць", - адзначыў Сяргей Панасюк.
Галоўнай пляцоўкай "Студзеньскіх музычных вечароў", якія пройдуць з 9 па 12 студзеня, па традыцыі стане Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Там пройдуць чатыры вялікія музычныя вечары.
Акрамя таго, два дзённыя канцэрты з удзелам артыстаў з Польшчы, Беларусі, Францыі, Кітая і Карэі адбудуцца ў Брэсцкім музычным каледжы. Усяго ў фестывалі запланаваны ўдзел каля 200 артыстаў з 11 краін, сярод якіх як вядомыя майстры класічнай сцэны, так і маладыя музыканты.
У прыватнасці, у Брэсце чакаюць Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, прыму Марыінскага тэатра, народную артыстку Расіі Вольгу Барадзіну (мецца-сапрана), "караля рамансаў" народнага артыста Расіі Алега Пагудзіна. Слухачам будуць прадстаўлены шэдэўры заходнееўрапейскай, рускай і беларускай музыкі.
Многія творы на "Вечарах" прагучаць упершыню. Завершыць праграму форуму традыцыйны Калядны баль. Дарэчы, у патэнцыяльных дам і кавалераў будзе магчымасць да яго грунтоўна падрыхтавацца. Размова ідзе не толькі аб абавязковым дрэс-кодзе для гэтага мерапрыемства. Як паведаміла дырэктар, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр "Вечароў" Лілія Батырава, цяпер ідуць перагаворы з дырэкцыяй харэаграфічнай школы мастацтваў імя Пагодзіна аб арганізацыі курсаў па навучанні брастаўчан бальным танцам.
Арганізатарамі міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, ГА "Брэсцкае абласное музычнае таварыства" пры падтрымцы Міністэрства культуры.
18 кастрычніка 2016, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/664/37326
Текущая дата: 15.11.2024