Белорусский портал в Казахстане

Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 снежня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, на 4 капейкі стануць даражэйшыя цыгарэты Rothmans Nano Blue. На 5 капеек вырасце цана на цыгарэты Pall Mall Red, на такую ж суму падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Kent, на 10 капеек падаражэюць асобныя віды цыгарэт Luckies і Vogue.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт Mevius і Camel вырастуць у цане на 5 капеек.

На такую ж суму стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Winston, пры гэтым Winston Compact Blue патаннеюць на 5 капеек.

На 10 капеек падаражэюць цыгарэты Sobranie Gold і Sobranie Blue, на 5 капеек - Sobranie Compact Gold, Sobranie Compact Blue і Sobranie Golds.

Вырастуць цэны і на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды Dunhill і KENT HDi стануць даражэйшыя на 5 капеек, а некаторыя віды Richmond і Aroma Rich - на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

1 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/665/37831
Текущая дата: 25.12.2024