Белорусский портал в Казахстане

Хуткасць руху ўсіх тыпаў транспартных сродкаў па аўтамабільным мосце ў пункце пропуску "Дамачава" будзе абмежавана 20 км/гадз



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў, перасячэнне дзяржаўнай граніцы транспартнымі сродкамі ў міжнародным аўтамабільным пункце пропуску "Дамачава" ("Славацічы") аднаўляецца з 8 гадзін раніцы 7 кастрычніка. З 28 чэрвеня гэты пераход быў закрыты ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ аўтамабільнага моста цераз раку Заходні Буг.

У пагранічным ведамстве звяртаюць увагу на тое, што некантралюемым патокам па мосце праз дзяржграніцу будуць прапускацца транспартныя сродкі агульнай масай да 7 т уключна.

"Транспарт агульнай масай больш як 7 т і да 40 т уключна лічыцца цяжкавагавым. Яго пропуск будзе ажыццяўляцца адзіночным парадкам. Пры гэтым хуткасць руху ўсіх тыпаў транспартных сродкаў па мосце - 20 км/гадз", - папярэдзілі ў прэс-цэнтры з просьбай улічыць гэту інфармацыю пры перасячэнні беларуска-польскай граніцы.

6 кастрычніка 2016, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/666/37154
Текущая дата: 15.11.2024