Белорусский портал в Казахстане

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года складзе Br23



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Базавая велічыня з 1 студзеня 2017 года складзе Br23. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 лістапада 2016 года нумар 974, Цяпер, згодна з Указам Прэзідэнта ад 4 лістапада 2015 года нумар 450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь" і з пастановай урада ад 27 чэрвеня 2016 года нумар 496, базавая велічыня складае Br21.

29 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/666/37770
Текущая дата: 25.12.2024