Пра гэта паведаміў 29 лістапада камандуючы ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалеў пасля цырымоніі ўручэння асабоваму складу 50-й змешанай ордэна Чырвонай зоркі авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА шасці верталётаў Мі-8МТВ-5.
"Сёння мы прынялі на ўзбраенне новыя верталёты Мі-8МТВ-5 з вельмі добрымі характарыстыкамі, яны могуць выкарыстоўвацца ў некалькіх варыянтах: і як баявы верталёт, і як верталёт выратавальны, і як медыцынскі, і як разведчык. Акрамя таго, нядаўна мы атрымалі чацвёрку Як-130, а ў снежні атрымліваем яшчэ адну батарэю ў зенітна-ракетныя войскі - "Тор-М2". Ідзе абнаўленне авіяцыйнага парку, зенітна-ракетных і радыётэхнічных войскаў", - растлумачыў Алег Двігалеў.
Новая тэхніка будзе прымаць удзел ва ўсіх вучэннях на тэрыторыі краіны і за мяжой. "Па плане кожны год праходзяць раптоўныя праверкі. Думаю, у час такой праверкі нашы верталёты прымуць удзел пры перавозцы асабовага складу, пры дэсантаванні, выкананні задач авіяцыйнай падтрымкі", - сказаў камандуючы.
Гаворачы аб эфектыўнасці новай тэхнікі, Алег Двігалеў звярнуў увагу, што ў верталётах Мі-8МТВ-5 у 1,5 раза павялічана ёмістасць паліўных бакаў.
"Нам не трэба ўнутр салона ставіць дадатковы бак, у верталёта істотна павялічаны магчымасці па тактычным радыусе. Акрамя таго, павялічана магчымасць пасадкі дэсанту да 35 чалавек. Палепшана навігацыйнае абсталяванне і павялічана колькасць інфрачырвоных пастак да 500 адзінак, стаіць метэалакатар", - агучыў ён некаторыя характарыстыкі верталёта.
Мадыфікацыя верталёта Мі-8МТВ-5 абсталявана сучасным комплексам пілатажна-навігацыйнага, радыёсувязнога і мэтавага абсталявання і прызначана для вырашэння шырокага спектра задач, як баявых, так і транспартных.
Для павелічэння аб`ёму грузавой кабіны фюзеляж глыбока мадэрнізаваны, колькасць пасадачных месц павялічылася на трэць і дае магчымасць выконваць дэсантаванне да 35 дэсантнікаў і транспарціроўку ў суправаджэнні медыцынскага персаналу да 12 параненых.
Верталёт абсталяваны сістэмай беспарашутнага дэсантавання, якая дае магчымасць праводзіць адначасова спуск чатырох чалавек. Кабіна пілотаў абсталявана спецыяльнай тэхнікай начнога бачання.
Верталёт здольны выконваць задачы днём і ноччу на малых вышынях у простых і складаных метэаралагічных умовах, а таксама прызямляцца і ўзлятаць з неабсталяваных пляцовак.
За доўгія гады эксплуатацыі верталёт Мі-8 прызнаны адным з лепшых у свеце ў сваёй катэгорыі. Усяго да гэтага часу выпушчана звыш 12 тыс. суднаў, якія пастаўлены больш як у 100 дзяржаў.
28 лістапада 2016, Мінскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/666/37771
Текущая дата: 25.12.2024