Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі налічваецца 554,4 тыс. інвалідаў



Абгэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

У тым ліку 29,5 тыс. дзяцей-інвалідаў. Удзельная вага інвалідаў у агульнай колькасці насельніцтва краіны - 5,8%.

"У апошнія гады павышаная ўвага надаецца паляпшэнню якасці жыцця інвалідаў, - адзначыў Аляксандр Румак. - Дзяржаўная палітыка ў адносінах да інвалідаў накіравана на рэалізацыю эфектыўных мер па іх сацыяльнай абароне, забеспячэнні роўнасці і паўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства".

Звязда, 30 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/666/37805
Текущая дата: 25.12.2024