Белорусский портал в Казахстане

Курс валют



Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) і склаў 1,9322 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0074 рубля (0,34%) да 2,1645 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0033 рубля (0,11%) і склаў 3,0256 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту прыкметна раслі напярэдадні, але ў пятніцу блізу поўдня падаюць з прычыны асцярожнасці напярэдадні сустрэчы міністраў АПЕК на наступным тыдні ў Алжыры. Каціроўкі нафты Brent знізіліся ў параўнанні з закрыццём папярэдняй гандлёвай сесіі прыкладна на 1% да 47 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 7,00 капейкі, склаўшы 63,8642 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/668/37045
Текущая дата: 15.11.2024