На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0019 рубля (0,09%) да 2,112 рубля.
Курс долара вырас на 0,0153 рубля (0,79%) і склаў 1,9586 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 2,9728 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца, сведчаць звесткі таргоў. Па стане на 9.45 кошт студзеньскіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,04% да 44,73 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 64,24 капейкі, склаўшы 65,8591 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2016
Мінск, 14 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/669/37554
Текущая дата: 26.12.2024