Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 6 дзён.
Сёння святкуецца Раство Хрыстова ў каталіцкіх цэрквах. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 снежня
У 336 годзе адбылося першае дакументальна пацверджанае святкаванне Раства Хрыстова ў Рыме.
У 1795 годзе была створана Слонімская губерня.
У 1939 годзе пастановай Саўнаркама БССР Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.
У 1962 годзе горад Дрыса Віцебскай вобласці атрымаў назву Верхнядзвінск.
У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта СССР.
У 2003 годзе на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза.
Хто нарадзіўся 25 снежня
1918 год: Зінаіда Канапелька, беларуская актрыса.
1891 год: Уладзіслава Луцэвіч, літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.
Таксама сёння нарадзіўся расійскі акцёр Уладзіслаў Галкін.
25 снежня ў народным календары
Каталікі сёння святкуют Раство Хрыстова, а Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскага святога Спірыдона Трыміфунтскага. Ён здзейсніў шмат цудаў, у тым ліку ацаляў і ўваскрашаў людзей.
З 25 снежня дзень хоць і крыху, але прыбаўляецца.
Каб дрэвы ў садзе лепей раслі, гаспадары абтрасалі з галінак снег. Галінкі вішні ставілі ў гаршчок. Калі яны распускаліся да Раства, гэта было добрай прыкметай – ураджай вішань будзе багаты.
Калі ў гэты дзень яснае неба, то і на Новы год будзе добрае надвор`е. Калі вераб`і збіраюць пух і нясуць у гняздо, хутка пахаладае.
Sputnik, 25 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/67/71917
Текущая дата: 16.11.2024