Белорусский портал в Казахстане

Пад Мінскам затрыманы грамадзянін Латвіі, які перавозіў партыю гераіну



Такая інфармацыя прагучала ўвечары 6 лютага ў праграме "Навіны" тэлеканала ОНТ.

Замежніка, які перавозіў 3.000 доз гераіну, затрымалі пад Мінскам, а інфармацыя аб тым, што ў яго машыне можа знаходзіцца наркотык, паступіла з мяжы. Агляд аўтамабіля кінолагамі вынікаў не даў, магчыма, таму, што ў салоне быў рассыпаны перац. Таму праверку працягнулі ў адмысловым боксе. Менавіта там, паводле інфармацыі мытных органаў, у машыне была знойдзеная схаваная тэхналагічная поласць, у якой знаходзіўся загорнуты ў поліэтылен скрутак, вельмі па-майстэрску замаскіраваны. У ім было рэчыва белага колеру.

Грамадзянін Латвіі ехаў праз Беларусь у Маскву да сваіх кампаньёнаў па бізнесе. Ён адмаўляе, што перавозіў наркотык.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/670/34185
Текущая дата: 19.05.2024