Аб гэтым паведаміў у час круглага стала "Перагаворы Беларусі з МВФ: ключавыя кропкі і баланс інтарэсаў" намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.
Першыя безнаяўныя жыллёвыя субсідыі ў лістападзе будуць налічаны непрацуючым пенсіянерам і інвалідам.
Дзмітрый Калечыц нагадаў, што на базе нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора" (АРІП) сфарміравана АІС "Разлік-ЖКП".
"Работа ў гэтым напрамку вядзецца з пачатку бягучага года, ужо загружана больш за 3,5 млн асабовых рахункаў дамашніх гаспадарак. Атрымана і сфарміравана база даходаў, адбылася інтэграцыя, зроблены адпаведныя разлікі на вялікіх масівах даных, - праінфармаваў ён. - У лістападзе адбудзецца першае налічэнне безнаяўных субсідый для непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў".
Намеснік старшыні Нацбанка адзначыў, што існуючая сістэма жыллёвых субсідый адпавядае бягучаму ўзроўню тарыфаў. Разам з тым, у далейшым плануецца яе ўдасканаленне.
"Мы плануем на падставе лепшага міжнароднага вопыту з прыцягненнем Сусветнага банка, місія якога павінна ў бліжэйшы час быць у Мінску, адпрацаваць і ўдасканаліць гэту сістэму і запусціць другую ступень адраснай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, якая павінна пакрыць усе сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва і не дапусціць рост беднасці. Гэта з`яўляецца мэтавай устаноўкай", - падкрэсліў ён.
19 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/672/37314
Текущая дата: 26.12.2024