Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў будаўнікоў з прафесійным святам



У нядзелю прафесійнае свята адзначаюць будаўнікі. Усіх работнікаў і ветэранаў гэтай сферы павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.

Помнік дойлідам у Мінску«Будаўнічая галіна — адзін з найважнейшых сектараў беларускай эканомікі, таму для дзяржавы вельмі значна яго дынамічнае развіццё і дасягненне высокіх вынікаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі сёння на новым якасным узроўні ўзводзіцца жыллё, значна прасунулася наперад прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, а работнікі галіны занятыя на самых адказных аб`ектах у краіне і за яе межамі.

«Некалькімі пакаленнямі таленавітых беларускіх архітэктараў, праекціроўшчыкаў, будаўнікоў узведзена нямала іміджавых будынкаў — сімвалаў беларускіх гарадоў. І вядома, ваша праца дорыць людзям радасць наваселля, робіць іх жыццё больш добраўпарадкаваным і камфортным», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 13 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/674/36632
Текущая дата: 15.11.2024