Белорусский портал в Казахстане

Мінгарвыканкам устанавіў гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на харчовыя тавары



Адпаведнае рашэнне ад 14 ліпеня 2016 года нумар 2007 апублікавана 5 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мінгарвыканкам устанавіў гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя харчовыя тавары, цэны на якія рэгулююцца дзяржорганамі.  

Устаноўлены гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на харчовыя тавары да закупачных цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі або да адпускных цэн (з улікам аптовай надбаўкі), сфарміраваных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць закупкі сельгаспрадукцыі ў арганізацый і фізічных асоб, а таксама да адпускных цэн, сфарміраваных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія закупілі тавар за межамі рэспублікі, (за выключэннем свежых бульбы, буракоў сталовых, морквы сталовай, адкалібраваных, мытых, расфасаваных у перфараваныя пакеты і сеткавую тару з прымяненнем кліпсатара).

Так, максімум гандлёвай надбаўкі на кілаграм бульбы і буракоў сталовых складае Br0,04, капусты белакачаннай, морквы сталовай і цыбулі рэпчатай - Br0,05. Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

5 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/675/36554
Текущая дата: 15.11.2024