Белорусский портал в Казахстане

Больш за сотню населеных пунктаў Мінскай вобласці пацярпелі з-за шквалістага ветру ўвечары 29 ліпеня



Пра гэта паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

У выніку праходжання шквалістага ветру па тэрыторыі Мінскай вобласці 29 ліпеня пашкоджаныя 14 аб`ектаў у Любанскім і Стаўбцоўскім раёнах: шэсць жылых дамоў, два аб`екты сацкультбыту, шэсць сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку пяць малочна-таварных ферм, 

137 населеных пунктаў у 11 раёнах вобласці былі адключаныя ад электразабеспячэння. На 6.00 30 ліпеня без электрычнасці заставаліся 11 населеных пунктаў.

Акрамя таго, у розных раёнах Мінскай вобласці працягваюцца работы па ліквідацыі разбурэнняў, прычыненых стыхіяй у перыяд з 11 па 28 ліпеня.

БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/676/36451
Текущая дата: 15.11.2024