Культурна-патрыятычная акцыя «Мы разам. Нас мільёны!» пры падтрымцы Мінгарвыканкама стартавала 31 студзеня. Першым удзельнікам праекта стала УП «Мінгаз».
— Ганарова адкрываць такую выдатную акцыю. Яна заклікана згуртаваць і аб’яднаць калектывы арганізацый на такое важнае мерапрыемства, як абранне дэпутатаў усіх узроўняў, якое пройдзе 25 лютага. Грамадзянін павінен быць неабыякавы да тых працэсаў, якія адбываюцца ў дзяржаве. Імкнуцца зрабіць яго мацней, прыгажэй, лепш, — распавёў генеральны дырэктар УП «Мінгаз» Вадзім Шалонік.
Праект мае на ўвазе сустрэчы працоўных калектываў з экспертамі, лідарамі меркаванняў, кіраўнікамі арганізацый, а ў завяршэнні — канцэртную праграму.
— Наперадзе ў нас вельмі важная электаральная падзея — адзіны дзень галасавання. Мы павінны разумець, што выбары — гэта будучыня краіны. Тыя дэпутаты, за якіх прагаласуе народ, будуць у далейшым вызначаць курс развіцця нашай дзяржавы. Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам зрабіць жыццё ў Беларусі лепшым, — адзначыў дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня Першамайскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Сяргей Мазоўка.
Для работнікаў «Мінгаза» праспявалі зоркі беларускай эстрады Арцём Саладуха і Уладзіслаў Жук, Ганна Благава і арт-група «Беларусы». Вядучай канцэрта выступіла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч.
— Кожны з нас павінен адказна падысці да выбараў таму, што менавіта гэта вызначыць тых людзей, якія ў бліжэйшы час будуць вырашаць пытанні дзяржаўнага значэння. Я як прадстаўнік творчай ВНУ пераканана, што моладзь прыйдзе на выбары. Таму што ў нас актыўныя, неабыякавыя маладыя людзі, якія задумваюцца пра будучыню, — звярнулася да залы доктар філасофскіх навук прафесар кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Святлана Вінакурава.
Праект ахопіць больш за 50 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сталіцы. Акцыя працягнецца да 23 лютага.
Звязда, 31 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/68/72373
Текущая дата: 29.12.2024