Белорусский портал в Казахстане

Тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўнасці пабіты 25 чэрвеня ў Мінску



У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўнасці, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Максімальная тэмпература паветра днём 25 чэрвеня ў беларускай сталіцы склала 31,5 градуса цяпла. Апошні рэкордны паказчык тут быў зафіксаваны ў 1914 годзе і склаў 30,6 градуса. У гэты ж дзень абсалютны рэкорд месяца быў устаноўлены ў Ваўкавыску, Ашмянах, Бярэзінскім запаведніку, Лепелі.

Як чакаецца, днём 27 чэрвеня паветра прагрэецца да 28-33 градусаў, па захадзе - да 23-27 градусаў.

27 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/681/36100
Текущая дата: 15.11.2024