Белорусский портал в Казахстане

Лепшых вучняў 8-11 класаў Мінска заахвоцяць грашовымі прэміямі



Такое рашэнне прынята 29 чэрвеня на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У Мінску заснаваны 100 штогадовых прэмій школьнікам, якія дабіліся высокіх вынікаў на гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, турнірах, творчых і спартыўных спаборніцтвах.

Прэміі ў памеры 5 базавых велічынь будуць выплачаны вучням 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па выніках бягучага навучальнага года за кошт сродкаў бюджэту горада. Прысуджэнне прэмій ажыццяўляецца камісіяй, створанай камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

Заснаванне прэміі накіравана на падтрымку адораных і высокаматываваных вучняў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай і творчай дзейнасці. За 2011-2015 гады прэміі Мінгарвыканкама ўдастоены 500 таленавітых вучняў.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/681/36123
Текущая дата: 15.11.2024