Белорусский портал в Казахстане

Акцыя "Пасажыр" пройдзе з 21 па 24 чэрвеня на чыгунцы Беларусі



Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў "Пасажыр" пройдзе з 21 па 24 чэрвеня на чыгунцы Беларусі, паведамілі ў МУС.

Акцыя праводзіцца ў мэтах забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў і членаў паязных брыгад, а таксама для выяўлення і спынення правапарушэнняў у паяздах міжнародных і міжрэгіянальных ліній.

У МУС адзначылі, што апошнім часам колькасць злачынстваў, якія ўчыняюцца ў паяздах, узрасла. З пачатку года ў міжнародных і міжрэгіянальных саставах зарэгістравана 39 крымінальных дзеянняў.

Часцей за ўсё, амаль у 91 працэнце выпадкаў, у дарозе ўчыняюцца крадзяжы. Палавіна з іх - гэта крадзяжы мабільных тэлефонаў. У 28 працэнтах зламыснікі крадуць грошы, а ў 21 працэнце выпадкаў - асабістыя рэчы.

21 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/682/36014
Текущая дата: 15.11.2024