Першы фестываль робататэхнікі RoboFest пройдзе ў Мінску 16-18 верасня, паведамілі ў прэс-службе Парка высокіх тэхналогій.
У час фестывалю пройдуць спаборніцтвы па робататэхніцы сярод школьнікаў і вучняў адукацыйных цэнтраў, майстар-класы і навукова-папулярныя лекцыі, а таксама забаўляльнае шоу.
Усе тры дні мерапрыемства будзе працаваць выстаўка прамысловых робатаў і мабільнай робататэхнікі, якая павінна зацікавіць не толькі навічкоў, але і прафесіяналаў.
Для першых выстаўка можа стаць паспяховым стартам на шляху да пошуку інвестараў і рэалізацыі свайго праекта ў прамысловых маштабах.
Для другіх гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць сваю прадукцыю ў рамках унікальнай экспазіцыі тэхналогій.
Для ўдзелу ў выстаўцы ў якасці экспанента трэба пакінуць заяўку.
Чакаецца, што на пляцоўцы фестывалю збяруцца школьнікі і студэнты, ІТ-прадпрымальнікі, эксперты.
Наведаць мерапрыемства ў якасці госця або ўдзельніка любы жадаючы зможа бясплатна.
11 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/684/36566
Текущая дата: 29.12.2024