У Мінску 14—16 красавіка пройдзе VIII Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат", адным з арганізатараў якога выступае Міністэрства гандлю.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, на фестывалі будзе працаваць секцыя сацыяльнай рэкламы. У яе межах адбудзецца паказ ролікаў з калекцыі ABC-Show. З удзелам членаў міжведамаснага савета па рэкламе адбудзецца круглы стол па пытаннях эфектыўнасці сацыяльнай рэкламы ў Беларусі, на якім будуць прэзентаваныя вынікі даследаванняў па эфектыўнасці сацыяльнай рэкламы ў дынаміцы некалькіх гадоў.
Адбудзецца таксама сустрэча з прадстаўніком Мінгандлю. Яе ўдзельнікі змогуць атрымаць адказы на актуальныя пытанні па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь аб рэкламе, унесці прапановы па яго ўдасканаленні.
Навукова-адукацыйная праграма фестывалю прадугледжвае майстар-класы, семінары з удзелам вядомых спікераў ў сферы маркетынгу, брэндынгу і маркетынгавых камунікацый.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2016
Мінск, 10 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/695/35199
Текущая дата: 15.11.2024