Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч назваў найбольш і найменш запатрабаваныя на рынку працы Беларусі прафесіі.
Наймальнікі прадставілі ў службу занятасці звесткі аб наяўнасці на 1 сакавіка бягучага года 28,5 тыс. свабодных рабочых месц (гэта на 7,5 працэнта больш, чым на 1 сакавіка мінулага года).
Паводле слоў першага намесніка міністра, у рэспубліцы змянілася структура попыту на рабочую сілу. Так, попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 47,2 працэнта ад агульнай колькасці вакансій супраць 59,6 працэнта на 1 сакавіка 2015 года.
"Па найбольш запатрабаваных папярэднія гады спецыяльнасцях будаўнічай галіны, а таксама прафесіях вадзіцеляў, станочнікаў, слесараў розных профіляў колькасць заяўленых вакансій значна ніжэйшая за колькасць беспрацоўных, маючых гэтыя прафесіі, якія стаяць на ўліку, - канстатаваў Андрэй Лабовіч. - Найменш запатрабаваныя ў гарадской мясцовасці - работнікі будаўнічых прафесій, вадзіцель аўтамабіля, дарожны рабочы, жывёлавод, кладаўшчык, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце, аператар электронна-вылічальных машын, цясляр, прадавец, слесар механазборачных работ, слесар па рамонце аўтамабіляў, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, сталяр, токар, трактарыст, укладчык-упакоўшчык, электрагазазваршчык, адміністратар, бухгалтар, касір, майстар, менеджар, вартаўнік, сакратар, спецыяліст па продажы, тэхнік, настаўнк, эканаміст, юрыст, юрысконсульт;
у сельскай мясцовасці - вадзіцель аўтамабіля, жывёлавод, муляр, кладаўшчык, маляр, машыніст (качагар) кацельні, цясляр, повар, палявод, паштальён, прадавец, санітарка, слесар механазборачных работ, слесар па рамонце аўтамабіляў, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, швачка, тынкоўшчык, электрагазазваршчык, бібліятэкар, вартаўнік, настаўнік, эканаміст, юрыст".
У сярэднім сёння на 1 вакансію прыпадае 1,8 беспрацоўнага.
Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўя ў студзені-лютым 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га характарызуецца змяншэннем колькасці зваротаў у службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні і зніжэннем рэгістрацыі беспрацоўных; некаторым павелічэннем попыту на рабочую сілу.
Так, за два месяцы бягучага года ў органы дзяржаўнай службы занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 36,8 тыс. чалавек, пастаўлены на ўлік у якасці беспрацодных 31,7 тыс. чалавек (90,6 працэнта і 92,7 працэнта адпаведна да студзеня-лютага мінулага года).
Узровень беспрацоўя на 1 сакавіка склаў 1,1 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (пры прагнозе на канец 2016 года - 2 працэнты), на ўліку было 51,1 тыс. беспрацоўных.
18 сакавіка 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/698/34823
Текущая дата: 15.11.2024