Белорусский портал в Казахстане

Больш за 135,6 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта ў Беларусі па праграме "Сямейны капітал"



У Беларусі на 1 сакавіка для шматдзетных сем`яў адкрыта 135 621 дэпазітны рахунак "Сямейны капітал", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У прыватнасці, адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 53 тыс. - на суму Br1,3 млрд.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 82 632 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 67 194, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 9054, на атрыманне адукацыі - 6379, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.

11 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/7/73028
Текущая дата: 09.05.2024