Белорусский портал в Казахстане

Жыхарка Магілёва паверыла аб’яве аб лёгкім заробку і страціла каля Br17 тыс.



Магіляўчанка паверыла аб’яве ў інтэрнэце аб лёгкім заробку і страціла каля Br17 тыс. Аб гэтым паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У міліцыю звярнулася 36-гадовая магіляўчанка. Яна ўбачыла рэкламу біржавых інвестыцый, перайшла па спасылцы, пакінула заяўку. Пасля гэтага з ёй звязаўся невядомы, які назваўся супрацоўнікам арганізацыі.

Ён растлумачыў, што для рэгістрацыі ў праекце ёй неабходна пацвердзіць свае пашпартныя даныя і ажыццявіць некалькі грашовых пераводаў. Агульная сума пераводаў у далейшым склала каля Br17 тыс.

Неўзабаве жанчына западозрыла, што стала ахвярай падману і звярнулася да праваахоўнікаў.

Звязда, 11 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/7/73047
Текущая дата: 09.05.2024