Белорусский портал в Казахстане

"Бягучы радок" з`явіцца ў вагонах мінскага метро



Святлодыёдным табло "бягучы радок" да канца года абсталююць 24 саставы мінскага метро, паведаміў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.

"Бягучы радок" працуе ўжо ў адным з саставаў першай лініі метро. У хуткім часе святлодыёдныя табло з`явяцца яшчэ ў васьмі саставах, да канца года - у 24", - сказаў Андрэй Кузьмін.

Табло "бягучы радок" распрацавана і выраблена ААТ "Інтэграл". Яно дубліруе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Дзеючы ўзор на працягу некалькіх месяцаў праходзіў усебаковае выпрабаванне на лініях метрапалітэна, настройку абсталявання ў розных умовах эксплуатацыі.

Звязда, 3 сакавіка 2016


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/701/34610
Текущая дата: 15.11.2024