Яго і яшчэ 12 адзінак тэхнікі клініка атрымала па трансгранічным праекце “Польшча - Беларусь - Украіна”.
На магнітна-рэзанансным тамографе можна атрымліваць інфармацыю высокай, так званай экспертнай, якасці. Абслугоўваць яго будуць спецыяльна падрыхтаваныя медыкі. Вузкія спецыялісты зараз праходзяць навучанне ў Маскве.
Час, які затрачваецца на даследаванне, каля 40 хвілін. А знаходжанне ўнутры тамографа для любога арганізма абсалютна бясшкоднае.
tvr.by, 13 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/704/34269
Текущая дата: 15.11.2024