Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 3 лютага 2016 года
На 3 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 21.568 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 23.505
Расійскі рубель — 276,17
Украінская грыўна — 845,54
Кошык валют — 3.872,23 (абсалютны максімум)
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 562 рублі (2,68%), еўра — на 698 (3,06%), расійскага рубля — на 0,99 (0,36%), грыўны — на 21,78 (2,64%). Курс кошыка валют вырас на 70,60 рубля (1,86%) у параўнанні з папярэднім днём і на 438,82 рубля (12,78%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0898, "долар/расійскі рубель" — 78,097, "долар/грыўна" — 25,508.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 3 лютага ў 9.40 долар куплялі па 21.100—21.560 і прадавалі па 21.650—22.000 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 538 рублёў (да 21.440), продажу — на 581 (да 21.864).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.500—21.600 пры куплі, 21.800—22.000 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2016
Мінск, 3 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/706/34072
Текущая дата: 15.11.2024