Белорусский портал в Казахстане

У Мінску самую вялікую зарплату атрымліваюць ІТ-спецыялісты, самую малую — сацыяльныя работнікі



Пра гэта паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада.

У Мінску самую высокую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. За снежань 2015 года сярэдні заробак спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з вылічальнай тэхнікай, склаў 32 млн. 909,3 тыс. рублёў.

Таксама высокую зарплату атрымліваюць спецыялісты паветранага транспарту — 15 млн. 536,1 тыс. рублёў, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю — 16 млн. 681,7 тыс., фінансавыя пасярэднікі — 16 млн. 175,2 тыс., страхоўшчыкі — 14 млн. 414,3 тыс., архітэктары — 13 млн. 58,6 тыс., спецыялісты нафтавай прамысловасці — 11 млн. 580,4 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата — у спецыялістаў, чыя дзейнасць звязаная з аказаннем сацыяльных паслуг, — 5 млн. 651,7 тыс. рублёў, з кіна- і відэафільмамі — 5 млн. 862,1 тыс.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў снежні склала 10 млн. 462,7 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з лістападам на 13%, або на 1 млн. 206,3 тыс. рублёў.

Рэальная заработная плата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2015 года ў параўнанні з лістападам павялічылася на 11,7%.

У снежні ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 8 млн. 877,6 тыс., у будаўніцтве — 10 млн. 946,7 тыс., на транспарце і ў сферы сувязі — 9 млн. 606,3 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 8 млн. 24,6 тыс., у адукацыі — 6 млн. 641,4 тыс. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў снежні 2015 года склаў 8 млн. 733,7 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/708/33972
Текущая дата: 15.11.2024