Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 13 студзеня 2016 года № 7 зацвердзіў новы склад Савета бяспекі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Старшынёй Савета бяспекі з`яўляецца Прэзідэнт.
У адпаведнасці з указам у склад Савета бяспекі ўваходзяць прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, генеральны пракурор Аляксандр Канюк, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр абароны Андрэй Раўкоў, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў, начальнік Генеральнага штаба УС Алег Белаконеў, памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.
У прэс-службе прэзідэнта адмовіліся паведаміць, чым выклікана неабходнасць прыняцця гэтага ўказа.
У той жа час, паводле інфармацыі агенцтва, прыняцце ўказа тлумачыцца ўвядзеннем у склад Савета бяспекі новых членаў у сувязі з ратацыяй вышэйшых службовых асоб у сістэме дзяржаўнай улады, праведзенай у апошні час. Так, новымі членамі СБ сталі Станіслаў Зась, прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі 4 лістапада 2015 года, і Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта. Указ аб яго прызначэнні кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 лістапада.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2016
Мінск, 14 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/709/33852
Текущая дата: 15.11.2024