Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 539 "Аб рэестры рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам", паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Указ прадугледжвае стварэнне рэестра рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам, у выглядзе інфармацыйнай сістэмы, якая будзе працаваць у інтэрнэце і якая будзе акумуляваць інфармацыю аб перадачы рухомай маёмасці ў залог.
Рэестр пачне функцыянаваць 1 верасня 2016 года і будзе выкарыстоўвацца ўсімі зацікаўленымі для атрымання інфармацыі аб тым, што рухомая маёмасць знаходзіцца ў залогу, і для вызначэння прыярытэту залогатрымальніка.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016
Мінск, 12 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/710/33837
Текущая дата: 15.11.2024