Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікамі наркакантролю Цэнтральнага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" у выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў спыненая дзейнасць наркадылераў, якія арганізавалі ў сталіцы рэалізацыю марыхуаны.
Першым быў затрыманы 31-гадовы жыхар Цэнтральнага раёна сталіцы, які нідзе не працуе, — пакупнік наркотыкаў. Малады чалавек спрабаваў схавацца ў гаражным кааператыве, дзе ў сваёй аўтамашыне, у тайніку, хаваў набыты пакецік з марыхуанай вагой вышэйшай за 3 г.
Падчас далейшага правядзення спецаперацыі быў затрыманы 36-гадовы мінчанін, які нідзе не працуе і які арганізаваў збыт наркотыка. У яго дома была марыхуана, якую ён не паспеў рэалізаваць. Наркотыкі на рэалізацыю пастаўляў жыхар раёна Курасоўшчына — 31-гадовы гаспадар аднаго са сталічных салонаў тату. Мужчына таксама з`яўляецца прафесійным фатографам і кампазітарам песень у стылі рэп. Падчас правядзення вобыску ў яго дома было знойдзена больш як 65 г марыхуаны, што захоўвалася ў трохлітровым слоіку.
У дачыненні да ўсіх трох распачатыя крымінальныя справы на падставе арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). 31-гадоваму пакупніку марыхуаны пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, а рэалізатарам наркотыка — пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2015
Мінск, 29 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/711/33724
Текущая дата: 15.11.2024