Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманы буйны наркадылер



Пра гэта паведамляе МУС Беларусі.

У Мінску 4 студзеня супрацоўнікамі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама, Партызанскага РУУС і спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы буйны наркадылер. 

У мінчаніна выяўленыя і канфіскаваныя 252 грамы псіхатропнага рэчыва, якое ўтрымлівае альфа-PVP, і 410 грамаў курыльнай сумесі, што змяшчае псіхатропнае рэчыва MMBA(N)-BZ-F. 

Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/711/33796
Текущая дата: 15.11.2024