Белорусский портал в Казахстане

У Мінску на вуліцы Уральскай з`явіўся пешаходны пераход, выкананы ў выглядзе 3D-малюнка



Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС сталіцы Таццяна Спадабаева.

Малюнак на праезную частку дарогі па ўзгадненні з ДАІ нанеслі выкладчыкі і навучэнцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя", каля якога і знаходзіцца аб`ёмная зебра.

У ДАІ растлумачылі, што такім чынам незвычайная разметка павінна прыцягнуць увагу аўтамабілістаў да ўчастка дарогі, дзе назіраецца ажыўлены паток дзяцей і падлеткаў. Пад`язджаючы да такога перахода, вадзіцелі міжволі будуць зніжаць хуткасць, і пешаходы змогуць больш бяспечна пераходзіць праезную частку.

Калі новаўвядзенне пакажа сваю эфектыўнасць, то такія малюкі з`явяцца і на іншых участках вулічна-дарожнай сеткі раёна, у першую чаргу, паблізу ад навучальных устаноў.

9 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/712/31393
Текущая дата: 02.06.2024