Белорусский портал в Казахстане

Цэнтрвыбаркам прапаноўвае правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка



Аб гэтым паведаміла Лідзія Ярмошына 9 чэрвеня пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, гэта дата апраўдана, бо не давядзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. "Парламент, працуючы цяпер, да свайго сыходу на канікулы, можа аб`явіць гэту выбарчую кампанію", — цытуе кіраўніка ЦВК дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 20 лістапада. Раней найбольш верагоднай датай іх правядзення ў ЦВК называлі 15 лістапада.

Мінск, 9 чэрвеня 2015
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/712/31397
Текущая дата: 02.06.2024