Белорусский портал в Казахстане

Плануецца, што да верасня гэтага года адзін дывізіён РСЗ "Паланэз" будзе ўключаны ў склад 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады



Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

Найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі будзе праведзены заключны этап выпрабаванняў рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз", па выніках якога плануецца да верасня ўключыць адзін дывізіён гэтага комплексу ў склад 336-й рэактыўнай артылерыйскія брыгады (Асіповічы, Магілёўская вобласць). 

Паводле яго слоў, выпрабаванні сістэмы праводзіліся ў Кітаі. "Геаметрыя нашых палігонаў зрабіць гэта ў Беларусі да пары да часу не дазваляла. Сістэма, баявое разгортванне якой складае не больш за дзесяць хвілін, час поўнай пераразрадкі ўстаноўкі не больш за дваццаць, а страляе яна адначасова васьмю ракетамі, паказала вельмі добрыя вынікі. Таму мае выдатную перспектыву прымянення як у нашай краіне, так і ў якасці экспартнага варыянту. Далёкасць стральбы, якая складае каля двухсот кіламетраў, і вельмі высокая дакладнасць ставіць яе на ўзровень ракетных войскаў ", — падкрэсліў намеснік міністра абароны па ўзбраенні.

Нагадаем, упершыню грамадскасці айчынная распрацоўка РСЗА "Паланэз" была прадэманстравана на ваенным парадзе 9 мая мінулага года.

Дарэчы, паведаміў 5 лютага падчас вучэнняў ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Беларусі на былым авіяцыйным палігоне "Палескі" ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці камандзір 336-й рэабр палкоўнік Аляксандр Цішкевіч адмовіўся адказваць на пытанне аб пастаўцы ў брыгаду РСЗА "Паланэз".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/714/34149
Текущая дата: 28.12.2024