Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларусь у студзені-верасні 2015 года павялічыла імпарт сырой нафты на 2,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 17,1 млн т.
За студзень-верасень закуплена нафты на $4 470 млн. Гэта адпавядае 70,9 працэнта кошту, выплачанага Беларуссю за імпартаваную нафту ў студзені-верасні 2014 года. Сярэдняя цана за адну тону нафты склала $261,6, у студзені-верасні 2014-га - $378,9.
Увесь аб`ём нафты імпартаваны з Расіі. Нафтапрадуктаў імпартавана за дзевяць месяцаў 1 млн т (у 4,4 раза больш за ўзровень студзеня-верасня 2014-га) на агульную суму $336 млн.
Сярэдняя цана склала $333,9 за тону супраць $837,9 у студзені-верасні мінулага года. Доля Расіі ў імпарце нафтапрадуктаў склала амаль 98 працэнтаў. На экспарт за студзень-верасень Беларусь паставіла 1,2 млн т нафты, што на 0,3 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд 2014 года. Кошт экспартаванай нафты - амаль $461,7 млн (практычна ў 2 разы менш). Нафта пастаўлялася толькі ў Германію. Акрамя таго, Беларусь паставіла на знешнія рынкі 12 619 тыс. т нафтапрадуктаў (на 21,3 працэнта больш) на $5 368 млн (у студзені-верасні 2014 года - $7 810 млн). Найбольш буйныя аб`ёмы пастаўлены ў Вялікабрытанію (51,3 працэнта экспарту нафтапрадуктаў), Украіну (17,5 працэнта) і Нідэрланды (12,7 працэнта).
20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/716/33323
Текущая дата: 15.11.2024