Белорусский портал в Казахстане

У Фарным касцёле ў Гродне пасля рэстаўрацыі адкрылі алтар Святой Троіцы



Алтару Святой Троіцы ў кафедральным касцёле вярнулі першапачатковы выгляд.

У Гродне ў Фарным касцёле пасля рэстаўрацыі адкрылі алтар Святой Троіцы.  Абноўленую святыню адкрылі ў час урачыстага богаслужэння ў нядзелю. Рэстаўрацыяй займаліся майстры з Беларусі і Польшчы. Алтар поўнасцю разабралі, аднавілі пашкоджаныя насякомымі драўляныя часткі і зноў пакрылі пазалотай як у ранейшым варыянце. Работа заняла амаль два гады.

Алтар Святой Троіцы - трэці па ліку, адноўлены ў апошні час пасля пажару, ад якога пацярпеў галоўны алтар і алтар Міхаіла Архангела.

БЕЛТА,  22 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/716/33369
Текущая дата: 15.11.2024