Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 28 студзеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 28 студзеня 2016 года.

На 28 студзеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 21.365 беларускіх рублёў
Еўра — 23.214
Расійскі рубель — 270,78
Украінская грыўна — 858,03

Кошык валют — 3.816,65 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 114 рублёў (0,54%), еўра — на 126 (0,55%), расійскага рубля — на 10,75 (4,13%), грыўны — на 4,58 (0,54%). Курс кошыка валют вырас на 73,48 рубля (1,96%) у параўнанні з папярэднім днём і на 383,24 рубля (11,16%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0865, "долар/расійскі рубель" — 78,902, "долар/грыўна" — 24,90.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 28 студзеня ў 9.15 долар куплялі па 20.800—21.260 і прадавалі па 21.350—21.700 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 266 рублёў (да 21.115), продажу — на 165 (да 21.502).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 20.800—21.000 пры куплі, 21.400—21.600 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/716/34006
Текущая дата: 28.12.2024