Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску пасля афіцыйнага ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікі воінскіх часцей усіх радоў войск Узброеных сіл, унутраных войск, ваенных фарміраванняў КДБ, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Службы бяспекі прэзідэнта, органаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях Беларусі прынеслі яму, як галоўнакамандуючаму ВС, клятву на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту.
На плошчы Дзяржаўнага сцяга Лукашэнка з`явіўся ўжо пераапранутым у ваенную форму, форму галоўнакамандуючага, з гербамі Рэспублікі Беларусь на пагонах. Прывітаў яго на ўваходзе на плошчу новы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.
Ён жа зачытаў тэкст клятвы: "Запэўніваем увесь беларускі народ і Вас, таварыш галоўнакамандуючы, у тым, што заўсёды гатовыя надзейна абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай Радзімы. Сёння, ў дзень займання пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы ўрачыста клянёмся: з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцаў Айчыны, беззапаветна служыць беларускаму народу і прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, абараняць нашу Радзіму мужна і ўмела, не шкадаваць сваіх сіл і самога жыцця". "Клянёмся!" — адказалі высокаму беларускаму чыноўніку ўдзельнікі цырымоніі.
Цырымонія прынесення клятвы прадугледжаная сцэнарыем правядзення інаўгурацыі, і ў 2006 і 2010 гадах праходзіла на Кастрычніцкай плошчы, перад Палацам Рэспублікі.
Пры гэтым, як зазначылі ў Мінабароны, клятва на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту не з`яўляецца ваеннай прысягай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2015
Мінск, 6 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/718/33188
Текущая дата: 15.11.2024