Пошукава-ратавальны атрад "Анёл" аб`явіў на раніцу 7 лістапада збор пошукавай групы для вышуку вядомай беларускай лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай, трэнера БФСТ "Дынама".
Валанцёраў збіраюць у раёне станцыі метро "Уручча", на прыпынку грамадскага транспарту на выезд з горада.
Нагадаем, паводле інфармацыі следчых органаў ад 2 лістапада, з заявай аб знікненні жанчыны звярнуўся яе знаёмы. Ён расказаў, што 28 кастрычніка яна на асабістым аўтамабілі паехала дадому ў Заводскі раён Мінска, пасля чаго перастала выходзіць на сувязь.
Тады ж следства заявіла, што ёсць аб`ектыўныя звесткі, якія сведчаць аб крымінальным характары знікнення жанчыны. Падчас агляду месца жыхарства і аўтамабіля, што належаў ёй, знойдзены сляды, якія ў сукупнасці з іншымі сабранымі матэрыяламі ўказваюць на ўчыненне забойства. Была распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства).
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы мужчына 1987 года нараджэння. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы мужчына 1987 года нараджэння. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2015
Мінск, 6 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/718/33193
Текущая дата: 15.11.2024