Гэтае даручэнне было дадзенае 15 студзеня паводле вынікаў дакладу аб мерах па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор`я.
Лукашэнка звярнуў увагу, што насельніцтва бярэ актыўны ўдзел у расчыстцы двароў, і даручыў знайсці магчымасці, каб заахвоціць гэтых людзей, а таксама забяспечыць гарачым харчаваннем і неабходным інвентаром для прыбірання снегу.
"Паводле вынікаў даклада звярталася ўвага на тое, што трэба заахвоціць работнікаў дарожна-будаўнічых і камунальных службаў, якія напружана працуюць на ліквідацыі наступстваў цыклону", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў поўнасцю аднавіць электразабеспячэнне ў Беларусі да канца светлавога дня.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стыхія стала іспытам для транспартнай, энергетычнай, камунальнай сістэм краіны, а адказныя за гэтыя сферы кіраўнікі павінны "закасаць рукавы" і пачынаць працаваць на папярэджанне наступстваў, асабліва гэта тычыцца энергетыкаў.
Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што беларусам трэба дзякаваць Богу за моцныя снегапады: "Трэба дзякаваць Богу, што ён нам паслаў гэтую стыхію. Чым больш сёння выпадзе снегу, тым хутчэй мы адновім экалагічную раўнавагу, звязаную са стратай вільгаці. Было б добра, каб яшчэ тры-чатыры такіх цыклоны прайшлі над краінай".
Ён лічыць, што "не трэба пакутаваць і стагнаць" з-за вялікай колькасці снегу. "Трэба паварушыцца, каб расчысціць і дарогі, і падыходы, і двары. Людзі ў нас у асноўным прыстойныя, іх папрасілі, арганізавалі — яны выйшлі і папрацавалі", — адзначыў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2016
Мінск, 15 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/718/33862
Текущая дата: 27.12.2024