Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў рэзка супраць наяўнасці ў краіне баевікоў, якія ваявалі ва Украіне з таго або іншага боку, і запатрабаваў у сілавікоў неадкладна разабрацца ў сітуацыі.
Гэту тэму кіраўнік дзяржавы закрануў 14 студзеня на нарадзе з выпадку зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму вядома, што "некаторыя так званыя смелыя людзі, баевікі, якія ваявалі ў Данбасе, пазіруюць ужо ў Мінску са зброяй". Стаўленне Беларусі да такіх людзей, якія ваявалі ва Украіне з таго або іншага боку, вядома, падкрэсліў Прэзідэнт.
Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, Аляксандр Лукашэнка даручыў: "Разбірайцеся імгненна разам з міліцыяй і КДБ". "Ніякіх пазёраў, ніякіх баевікоў у краіне быць не павінна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
14 студзеня 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/718/33877
Текущая дата: 27.12.2024