Беларускія мытнікі з канца ліпеня па 30 кастрычніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 173 чалавек за пакіданне грашовых сродкаў у дакументах, якія падаваліся пры праходжанні мытнага кантролю.
ДМК нагадвае, што пакіданне грашовых сродкаў у дакументах, якія падаюцца для праверкі пры ажыццяўленні мытнага і іншых відаў кантролю, з`яўляецца парушэннем рэжыму ў пунктах пропуску цераз дзяржмяжу і цягне за сабой адказнасць, прадугледжаную артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
З 23 ліпеня гэтага года за такую "забыўчывасць" на правапарушальнікаў накладваецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь, а пры наяўнасці прыкметы паўторнасці — да 100 базавых велічынь.
ДМК таксама паведамляе, што за 9 месяцаў 2015 года службовымі асобамі мытных органаў спынена 298 спробаў дачы хабараў (Брэсцкая мытня — 121, Гомельская мытня — 95, Гродзенская рэгіянальная мытня — 49, Віцебская мытня — 23, Ашмянская мытня — дзевяць, Мінская рэгіянальная мытня — адна).
Па трох фактах дачы хабару службовым асобам Брэсцкай, Ашмянскай і Гродзенскай рэгіянальнай мытняў у дачыненні да давальнікаў хабару распачатыя крымінальныя справы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/719/33166
Текущая дата: 15.11.2024