Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 29 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 снежня
У 1936 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы.
Хто нарадзіўся 2 снежня
1612 год: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч.
1902 год: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, драматург, журналіст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак і графік Ота Дзікс, амерыканская оперная спявачка Марыя Калас, італьянскі мадэльер Джані Версачэ і амерыканская спявачка Брытні Спірс.
2 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Аўдзея. У народзе яго лічылі ахоўнікам хатняй гаспадаркі і сямейнага шчасця і называлі Аўдзей-заступнік.
У гэты дзень імкнуліся без неабходнасці не выходзіць з хаты, таму што верылі, што нячысцікі становяцца асабліва агрэсіўныя.
Збіраліся каля цёплай печы, пілі гарбату з мёдам, якая, да таго ж, выдатна абараняе ад хвароб. А каб нячысцікі не сунуліся ў хату, гаспадар абыходзіў усе вокны і дзверы ды злёгку стукаў па рамах і касяках тапаром.
Збіраліся каля цёплай печы, пілі гарбату з мёдам, якая, да таго ж, выдатна абараняе ад хвароб. А каб нячысцікі не сунуліся ў хату, гаспадар абыходзіў усе вокны і дзверы ды злёгку стукаў па рамах і касяках тапаром.
Калі 2 снежня ідзе снег і дзьме моцны вецер, зіма будзе халодная, а вясна позняя. Калі ў гэты дзень ясна, хутка будзе мароз, а калі пахмурна – адліга.
Sputnik, 2 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/72/71632
Текущая дата: 17.11.2024