Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка 2015 года, з гэтым святам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб`ядноўвае прадчуванне цуда Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея, - гаворыцца ў віншаванні.- Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Гэта сімвал перамогі жыцця, хрысціянскай любові і міласэрнасці. Уваскрэсенне Хрыстова стала для людзей невычэрпнай крыніцай абнаўлення і ўдасканалення". 

"Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе вас на добрыя справы і плённую працу на карысць роднай краіны, надае сілы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, прыносячы цяпло і згоду ў вашы дамы і сем`і", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са святам Вялікадня

Хрысціянам Беларусі, 
якія святкуюць Вялікдзень 
5 красавіка 2015 года 

Дарагія суайчыннікі! 

Віншую вас з Вялікаднем.

У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб`ядноўвае прадчуванне цуда Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея.

Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Гэта сімвал перамогі жыцця, хрысціянскай любові і міласэрнасці. Уваскрэсенне Хрыстова стала для людзей невычэрпнай крыніцай абнаўлення і ўдасканалення.

Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе вас на добрыя справы і плённую працу на карысць роднай краіны, надае сілы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, прыносячы цяпло і згоду ў вашы дамы і сем`і.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і ўдачы.

Аляксандр Лукашэнка.

4 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/720/30361
Текущая дата: 17.05.2024